Усе навіны

Родры – першы ў гісторыі чэмпіянатаў свету футбаліст з 200+ перадачамі ў адным матчы

2 снежня 2022, 13:37

Паўабаронца зборнай Іспаніі Родры ўстанавіў новы рэкорд чэмпіянатаў свету па колькасці перадач.

У матчы ЧС-2022 супраць Японіі (1:2) ён аддаў 215 перадач, з якіх 204 былі дакладнымі. Ён першы ў гісторыі ЧС футбаліст, які зрабіў больш за 200 пасаў у адной гульні. Статыстыку вядуць з 1966 года.

Родры на ЧС-2022 згуляў 3 матчы, рэзультатыўнымі дзеяннямі не вызначыўся. Статыстыка 26-гадовага іспанца тут.