Усе навіны

Антоніа Рудзігер: «Германіі не хапае залімітавага жадання і часам бруднай гульні. Мы занадта «добрая» каманда»

2 снежня 2022, 20:42

Абаронца зборнай Германіі Антоніа Рудзігер пракаментаваў вылет каманды з ЧС-2022.

«У нас шмат таленту, але гэтага недастаткова. Ёсць і іншыя фактары. Залімітавае жаданне, часам брудная гульня – нам не хапае гэтага. Мы вельмі «добрая» каманда», – сказаў Рудыгер нямецкаму тэлебачанню.

Адзначым, што Германія заняла 3-е месца ў групе, прапусціўшы ў плей-оф Японію і Іспанію.