Усе навіны

Уладзімір Хвашчынскі: «Вельмі крыўдна застацца з «Мінскам» без медалёў. Мы выглядалі вельмі грунтоўна»

2 снежня 2022, 22:28
3

Лепшы футбаліст Беларусі-2022 Уладзімір Хвашчынскі падзяліўся меркаваннем пра выступленне «Мінска» ў вышэйшай лізе.

Каманда заняла шостае месца.

– Крыўдна застацца з камандай без медалёў. У гэтым чэмпіянаце «Мінск» быў як ніколі згуртаваным калектывам. Так, у сярэдзіне сезона клуб пакінулі некалькі ключавых майстроў, але ўсё роўна мы выглядалі вельмі грунтоўна. Усе разумелі адзін аднаго на полі, як кажуць, з заплюшчанымі вачыма.

Таму вельмі крыўдна застацца без узнагарод. Шчыра адзначу, што я, як і любы іншы форвард, заўсёды імкнуся да асабістых дасягненняў, але ўсе гэтыя рэкорды з задавальненнем паклаў бы на чару камандных шаляў, – сказаў Хвашчынскі.

У 27 матчах Хвашчынскі забіў 20 мячоў. На дадзены момант футбаліст у статусе вольнага агента.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com