Усе навіны

Джэрдан Шакіры – першы швейцарац, які забіў на трох ЧС

3 снежня 2022, 08:28

У пятніцу, 2 снежня, зборная Швейцарыі перамагла Сербію (3:2) у 3-м туры ЧС-2022.

Першы гол у матчы забіў паўабаронца Швейцарыі Джэрдан Шакіры. Дзякуючы гэтаму ён стаў першым у гісторыі швейцарскім іграком, які вызначыўся галамі на трох розных чэмпіянатах свету.

У 2014 годзе на ЧС у Бразіліі Шакіры забіў тройчы, а ў 2018-м – на яго рахунку адзін гол.

Акрамя Джэрдана, толькі два гульцы забівалі на трох папярэдніх чэмпіянатах свету – Крыштыяну Раналду і Ліянэль Месі.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com