Усе навіны

Кіпрскі «Арыс» і турэцкі «Каньяспор» прэтэндуюць на галкіпера БАТЭ Кудраўца (Уладзіслаў Татур)

3 снежня 2022, 09:37
1

Кіпрскі «Арыс», якім кіруе беларускі спецыяліст Аляксей Шпілеўскі, і турэцкі «Каньяспор» прэтэндуюць на галкіпера БАТЭ і нацыянальнай зборнай Беларусі Андрэя Кудраўца, пра гэта паведаміў журналіст Уладзіслаў Татур.

Журналіст адзначае, што барысаўскі клуб гатовы адпусціць гульца, калі атрымае правільную суму.

Нагадаем, што Кудравец стаў стаў самым маладым лаўрэатам намінацыі найлепшы галкіпер чэмпіянату Беларусі за ўсе гады.

Акрамя таго, Кудравец стаў самым «сухім» брамнікам чэмпіянату Беларусі-2022. У яго актыве 14 матчаў (у 25 гульнях) «на нуль». Ніколі раней галкіперы вышэйшай лігі, якім не споўнілася 20 гадоў, за год не мелі так шмат «сухіх» матчаў.

Адзначым, што Кудравец з'яўляецца падпісантам праўладнага ліста спартсменаў.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com