Усе навіны

Дзідзье Дэшам: «Не збіраемся засяроджвацца выключна на Левандоўскім»

3 снежня 2022, 19:13

Галоўны трэнер зборнай Францыі Дзідзье Дэшам ацаніў узровень лідэраў Польшчы перад матчам 1/8 фіналу ЧС-2022.

«Левандоўскі з'яўляецца адной з лепшых дзявятак у свеце і важнай часткай гэтай каманды. Але ёсць яшчэ калектыў, які любіць абараняцца і трываць.

Роберт можа змяніць сітуацыю ў любы момант. Ён вельмі добра гуляе корпусам, кожны яго дотык небяспечны, але мы не збіраемся засяроджвацца выключна на гэтым.

Таксама фантастычны турнір праводзіць Шчэнсны. Мы ведаем, чаго чакаць», – сказаў Дэшам.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com