Усе навіны

Кіраўнік «Арсенала» Меляшкевіч пра тое, што каманда не гуляе ў Дзяржынску: «Балючае пытанне для мяне. Ужо зроблены пэўныя дзеянні па рэканструкцыі стадыёна»

4 снежня 2022, 22:39

Кіраўнік «Арсенала» Аляксей Меляшкевіч расказаў пра задачы на сезон і пра тое, што вядуцца работы па рэканструкцыі стадыёна ў Дзяржынску. Нагадаем, што хатнія матчы першай лігі-2021 і вышэйшай лігі-2022 «кананіры» гулялі ў Гарадзеі.

– Задача на сезон – вярнуцца ў Вышэйшую лігу?

– Дзяржынцы заслужылі каманду ў мацнейшым дывізіёне чэмпіянату Беларусі. Адпаведна, мы перад сабой будзем ставіць максімальныя задачы.

– А яшчэ дзяржынцы заслужылі магчымасць падтрымліваць «Арсенал» у родным горадзе.

– 100%! Гэта балючае пытанне для мяне. Вельмі хачу, каб «Арсенал» гуляў у Дзяржынску. Ведаю, што гэтага ж жадае і кіраўніцтва горада. Ужо зроблены пэўныя дзеянні па рэканструкцыі стадыёна. З нашага боку мы зробім усё магчымае, каб гуляць хатнія гульні ў родных сценах, – сказаў Меляшкевіч.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com