Усе навіны

Англія і Францыя ўпершыню згуляюць паміж сабой у плэй-оф буйных турніраў

5 снежня 2022, 13:22

Зборныя Англіі і Францыі сустрэнуцца ў чвэрцьфінале ЧС-2022.

Гэта будзе першае супрацьстаянне гэтых дзвюх каманд у плэй-оф буйных турніраў (чэмпіянаты свету і Еўропы).

Апошнім разам каманды гулялі паміж сабой у афіцыйным матчы на групавым этапе Еўра-2012 ва Украіне і Польшчы – 1:1.

Усяго зборныя правялі 31 вочны матч. У англічан 17 перамог, у французаў – 9.