Усе навіны

«Краснадар» і «Крылы Саветаў» паставілі на паўзу трансфер Шуманскага («РБ Спорт»)

5 снежня 2022, 15:11

Верагоднасць пераходу Арцёма Шуманскага ў чэмпіянат Расіі малая, найбольш рэалістычны варыянт – гэта трансфер у кіпрскі «Арыс», паведамляе «РБ Спорт».

«Краснадар» і «Крылы Саветаў» разглядалі кандыдатуру 18-гадовага нападніка БАТЭ. Аднак іх адпудзіў кошт трансферу ў 400 тысяч еўра.

«Пакуль абодва клубы паставілі трансфер Шуманскага на паўзу, прасоўвання няма. Кожны бок застаўся пры сваім меркаванні. Клубы зрабілі прапановы і не гатовыя іх павялічваць. Сам Арцём больш схіляецца да Еўропы. Ёсць размовы пра кіпрскі «Арыс» і аўстрыйскі клуб. Верагоднасць пераходу ў Расію цяпер вельмі малая», – распавяла крыніца, блізкая да гульца.

У мінулым сезоне Арцём Шуманскі правёў 28 матчаў у складзе БАТЭ, у якіх забіў пяць мячоў і адзначыўся двума выніковымі перадачамі.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com