Усе навіны

Ціягу Сілва стаў найстарэйшым аўтарам асіста на чэмпіянатах свету

6 снежня 2022, 12:33

Абаронца зборнай Бразіліі Ціягу Сілва аддаў галявую перадачу ў матчы 1/8 фіналу ЧС-2022 супраць Паўднёвай Карэі (4:1).

На 29-й хвіліне ён дапамог Рышарлісану зрабіць лік 3:0. Сілва зрабіў гэта ва ўзросце 38 гадоў і 74 дні – стаў найстарэйшым аўтарам асіста на чэмпіянатах свету. Папярэдні рэкорд належаў камерунцу Ражэ Міле, які ў 1990-м рабіў галявую ва ўзросце 38 гадоў і 42 дні. Статыстыку вядуць з 1966 года.

Статыстыка Ціягу Сілвы тут.