Усе навіны

Гулец «Джэноа» Партанова прысуджаны да 6 гадоў за групавое згвалтаванне

6 снежня 2022, 18:08

Паўабаронца «Джэноа» Манола Партанава атрымаў 6 гадоў турмы. Яго прызналі вінаватым у групавым згвалтаванні.

Футбаліст прызнаны вінаватым у згвалтаванні 21-гадовай дзяўчыны на хатняй вечарыне ў Сіене 30 мая 2021 года. Сам гулец сцвярджаў, што сэкс быў па ўзаемнай згодзе. Па гэтай справе таксама быў асуджаны яго дзядзька, які атрымаў такі ж тэрмін.

22-гадовы гулец у гэтым сезоне паспеў правесці 14 матчаў за «Джэноа» (1 гол, 2 асісты). Ён з'яўляецца выхаванцам «Ювентуса» (4 матчы за першую каманду).

⚽️Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com