Усе навіны

Вяргейчык пра столь заробкаў: «Гэта абсалютна правільна, гэта магчымасць для сярэдніх і слабых клубаў навязаць барацьбу ў больш роўных умовах»

7 снежня 2022, 11:05
1

Першы намеснік старшыні АБФФ Юрый Вяргейчык пракаментаваў столь заробкаў у вышэйшай лізе. Нагадаем, што ён складае не больш за 16 тысяч рублёў гульцам, якія правялі мінімум палову матчаў нацыянальнай зборнай у апошнія два гады, не больш за 8,5 тысяч рублёў – усім астатнім.

«Ліміт заробкаў гэта… Скажам так, у нас зараз вельмі вялікая разбежка паміж вядучымі клубамі і тымі, хто знізу. І тут якраз я лічу, што гэта [столь заробкаў] абсалютна правільна, таму што ёсць пытанні, пра якія нават услых нельга казаць, але гэта магчымасць для сярэдніх і слабых клубаў навязаць барацьбу моцным і ў больш роўных умовах паспаборнічаць», – сказаў Вяргейчык.

 ⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com