Усе навіны

Эдэн Азар завяршыў кар'еру ў зборнай Бельгіі

7 снежня 2022, 13:45

Паўабаронца «Рэала» Эдэн Азар аб'явіў пра завяршэнне выступленняў за зборную Бельгіі.

«Сёння перагортваецца старонка… Дзякуй за вашу любоў. Дзякуй за вашу беспрэцэдэнтную падтрымку. Дзякуй за ўсё гэтае шчасце, якое мы падзялілі з 2008 года. Я вырашыў завяршыць сваю міжнародную кар'еру. Пераемнікі гатовы. Я буду сумаваць па вас…», – напісаў Азар у Інстаграме.

31-гадовы Эдэн Азар выступаў за зборную Бельгіі з 2008 года. Ён правёў за каманду 126 матчаў, забіў 33 мяча і аддаў 36 галявых перадач. На ЧС-2022 Бельгія не выйшла з групы.