Усе навіны

«Макслайн» падаў заяву на ліцэнзаванне ў вышэйшую лігу

7 снежня 2022, 15:26

«Макслайн» паведаміў, што звярнуўся ў АБФФ з заявай на праходжанне ліцэнзавання «Вышэйшая ліга 2023» і запытам на прадастаўленне ўсіх неабходных дакументаў.

Клуб тлумачыць, што «не бачыць перашкод для праходжання працэдуры ліцэнзавання», бо падаў заяву ў футбольны арбітраж на рашэнне выканкама АБФФ у дачыненні да клуба. Згодна з рэгламентам арбітражу, на час разбору выкананне рашэння прыпыняецца.

Нагадаем, раней «Макслайн», які стаў членам АБФФ толькі ў 2022 годзе, падаў у федэрацыю хадайніцтва аб прадастаўленні выключэння з патрабавання рэгламенту аб тым, што на ліцэнзію вышэйшай лігі могуць прэтэндаваць толькі члены АБФФ не менш як два гады запар. Выканкам федэрацыі адмовіў «Макслайну», заявіўшы аб тым, што той «цалкам не адпавядае патрабаванням да клубаў вышэйшай лігі». Дадзеную адмову рагачоўцы зараз і спрабуюць аспрэчыць.

Якім чынам зварот у арбітраж адмяняе той факт, што па дзейным рэгламенце «Макслайн» не можа быць суіскальнікам ліцэнзіі вышэйшай лігі, у заяве клуба не тлумачыцца.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com