Усе навіны

Больш за ўсё мячоў на ЧС-2022 забілі гульцы «ПСЖ»

7 снежня 2022, 19:21

Футбалісты «ПСЖ» забілі 10 мячоў на ЧС-2022.

Па гэтым паказчыку французскі клуб лідыруе на турніры.

На другім месцы «Барселона», прадстаўнікі якой вызначыліся 8 галамі.

Трэцяе месца дзеляць «Чэлсі», «Манчэстэр Юнайтэд» і «Манчэстэр Сіці». Гульцы гэтых каманд забілі па 6 мячоў.

Па 5 галоў на свой рахунак запісалі футбалісты «Мілана»і «Тотэнхэма».

Прадстаўнікі «Атлетыка», «Аякса», «Бенфікі» і «Фенербахчэ» забілі па 4 мячы.