Усе навіны

Зубовіч, Яблонскі, Жукоўскі і яшчэ 9 футбалістаў падоўжылі кантракты з «Нёманам»

7 снежня 2022, 20:02

З «Нёманам» падоўжылі кантракт 12 гульцоў. Сярод іх варатар Канстанцін Рудзянок, абаронцы Яўген Лешка, Аляксей Лягчылін, расіянін Андрэй Васільеў, Аляксандр Анюкевіч і Іван Садоўнічы, хаўбэкі Валерый Жукоўскі, Максім Яблонскі, Андрэй Якімаў, Юрый Паўлюкавец, а таксама форварды Ягор Зубовіч і Раман Грыбоўскі.

У мінулым сезоне Рудзянок згуляў у трох матчах, з іх адзін «сухі». 

Ляшко выходзіў на поле 4 разы, Лягчылін – 27, Паўлюкавец – 25, Васільеў – 9, Садоўнічы і Жукоўскі – 23 (абодва забілі па 3 мячы), Анюкевіч – 18 (1), Яблонскі – 24 (1), Якімаў – 28 (4), Зубовіч – 21 (7), Грыбоўскі – 3 (1). 

Пакуль гродзенскі клуб пакінуў толькі івуарыйскі абаронца Шэрыф Жыма. Ён падпісаў кантракт з БАТЭ.