Усе навіны

Мінскае «Дынама» даведалася 9 з 15 патэнцыйных супернікаў у першым раўндзе Лігі чэмпіёнаў

30 красавіка, 21:01
1

Мінскае «Дынама» стане нясеянай камандай падчас лёсавання кваліфікацыі першага раунда Лігі чэмпіёнаў.

На дадзены момант вядомыя 9 з 15 патэнцыйных супернікаў: «Ферэнцвараш» (Венгрыя), «Карабах» (Азербайджан), «Слован» (Славакія), ХІК (Фінляндыя), ФКСБ (Румынія), «Флора» (Эстонія), «Шэмрок Роверс» (Ірландыя), КІ «Клаксвік» (Фарэрскія выспы), «Нью-Сейнтс» (Уэльс).

Першы кваліфікацыйны раунд пройдзе з 9 па 17 ліпеня. Дата лёсавання – 18 чэрвеня.