Усе навіны

Севасцьянік паказаў больш за ўсіх жоўтых і чырвоных карткаў у гісторыі вышэйшай лігі

7 снежня 2022, 22:20

Арбітр Віталь Севасцьянік стаў рэкардсменам па колькасці выдаленняў гульцоў з поля. За ўсю гісторыю вышэйшай лігі ён паказаў футбалістам 58 чырвоных і жоўтых картак.

Дарэчы, у жніўні ў матчы паміж «Віцебскам» і дзяржынскім «Арсеналам» (3:0) ён выдаліў чатырох гульцоў ужо ў першыя 10 хвілін, што таксама з'яўляецца рэкордам чэмпіянату Беларусі.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com