Усе навіны

Ван Гал – пра магчымасць працягу кар'еры: «Мне 71, і я выглядаю як бог»

8 снежня 2022, 22:17
1

Галоўны трэнер зборнай Нідэрландаў Луі ван Гал не адказаў, ці стане ЧС-2022 апошнім турнірам у яго кар'еры.

«Ніколі не кажы ніколі. Ёсць добры прыклад – Дзік Адвакат. Магчыма, вы яго не ведаеце, ён трэніраваў зборную Іраку, ён нават старэйшы за мяне (75 гадоў). Нядаўна ён прыняў новую працу.

Калі я атрымаю выдатны выклік, можа здарыцца, што я працягну трохі даўжэй. Але так, мне 71, і я выглядаю як бог», – сказаў ван Гал.