Усе навіны

Харватыя другі раз запар і трэці раз у гісторыі выйшла ў паўфінал ЧС

9 снежня 2022, 21:05

Зборная Бразіліі ў серыі пенальці матча 1/4 фіналу ЧС-2022 уступіла Харватыі.

Гэты выхад у паўфінал першынства стаў для харватаў другім запар – на ЧС-2018 каманда саступіла ў фінале Францыі.

Усяго зборная тройчы ў сваёй гісторыі даходзіла да стадыі 1/2-й – у 1998 годзе Харватыя стала бронзавым прызёрам турніру.

Сапернікам падапечных Златка Даліча стане пераможца дуэлі Нідэрланды – Аргенціна.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com