Усе навіны

Ваўт Вегарст: «Месі не паціснуў мне руку, ён адштурхнуў яе»

10 снежня 2022, 11:05

Нападаючы зборнай Нідэрландаў Ваўт Вегарст назваў прычыны канфлікту з капітанам Аргенціны Ліянелем Месі пасля матчу 1/4 фіналу ЧС-2022 (2:2, 3:4 пэн).

«Я хацеў паціснуць яму руку пасля гульні. У мяне вялікая павага да Месі як да футбаліста. Аднак ён адштурхнуў яе. Ліянель не хацеў са мной размаўляць. Я вельмі расчараваны», - сказаў форвард.

Таксама Вегарст адрэагаваў на словы аргенцінца падчас яго флэш-інтэрв'ю, калі той назваў яго ідыётам: «мая іспанская не занадта добрая, але гэта не былі паважлівыя словы».

Акрамя гэтага, Месі раскрытыкаваў галоўнага трэнера Нідэрландаў Луі ван Гала, а пасля фінальнага свістка падышоў да персаналу зборнай і сказаў: «Вы занадта шмат кажаце»

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com