Усе навіны

Англія 40 гадоў не можа перамагчы Францыю ў афіцыйным матчы

11 снежня 2022, 09:31
2

Зборная Англіі саступіла Францыі (1:2) у чвэрцьфінале ЧС-2022.

Англійская зборная не перамагае французскую ў афіцыйных матчах з 16 чэрвеня 1982 года – 3:1 на групавым этапе ЧС-1982.

Пасля сустрэчы 40-гадовай даўніны англічане абгульвалі французаў толькі ў таварыскіх матчах – у 2015, 1997 і 1992 гадах.

У астатніх 13 матчах за гэты перыяд 7 разоў перамагла Францыя, а 3 разы каманды згулялі ўнічыю.

У цэлым каманды сустракаліся 32 разы. У Англіі 10 перамог, у Францыі – 17, а 5 разоў яны згулялі ўнічыю. Розніца забітых і прапушчаных мячоў – 41:72.