Усе навіны

Дырэктар «Смаргоні» Люцько пра узмацненне перад вышэйшай лігай: «Запрасіць гульца ў сталіцу – гэта адно, у райцэнтр жа – зусім іншае»

12 снежня 2022, 19:54

Дырэктар «Смаргоні» Павал Люцько падзяліўся меркаваннем пра кадравую сітуацыю ў камандзе.

Па выніках сезона каманда заваявала пуцёўку ў вышэйшую лігу.

– Ці атрымаецца захаваць хаця б тых футбалістаў, каго хацелася б бачыць у першую чаргу?

– Упэўнены, агульную мову з хлопцамі, якіх хоча бачыць у калектыве галоўны трэнер і хто хацеў бы працягнуць кар'еру ў «Смаргоні», абавязкова знойдзем.

Тут важна, каб зацікаўленасць зыходзіла абапал. І калі так будзе, то дамовіцца ўдасца. Самі разумееце, гэта працэс найперш перамоўны. У 2022-м была праведзена добрая праца, і неабходна працягнуць пачатае.

А выканаўцы, якія і на больш высокім узроўні змогуць гэта рабіць, у нас у складзе сапраўды ёсць.

– Але ўзмацненне, як ні круці, неабходна...

– Ёсць фінансавы складнік. Ды і запрасіць гульца ў сталіцу – гэта адно, у райцэнтр жа – зусім іншае. У нас ёсць як мінусы, так і плюсы. Лічу, вышэйшая ліга патрэбная дзецям для росту. У нас кваліфікаваныя трэнеры, якія могуць развіваць футбалістаў, – сказаў Люцько.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com