Усе навіны

Луіс Энрыке: «Жадаю вярнуцца ў клубны футбол пасля зборнай Іспаніі»

13 снежня 2022, 08:38

Былы трэнер зборнай Іспаніі Луіс Энрыке сказаў, што хоча ўзначаліць клуб.

«Я хачу вярнуцца ў клубны футбол. Хачу зноў трэніраваць клуб пасля свайго досведу са зборнай Іспаніі», – сказаў Энрыке.

На ЧС-2022 Іспанія пад кіраўніцтвам Энрыке дайшла да 1/8 фіналу, дзе саступіла Марока (0:0, пенальці – 0:3).

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com