Усе навіны

Галоўны трэнер «Энэргетыка-БДУ» Раднёнак: «Гучных набыткаў у нас не будзе»

14 снежня 2022, 16:06

Галоўны трэнер «Энергетыка-БДУ» Павел Раднёнак распавёў пра кадравую палітыку клуба ў новым сезоне.

«Гучных набыткаў у нас не будзе. Клуб разлічвае на тых гульцоў, якія ёсць цяпер. Мы прытрымліваемся такога прынцыпу: лепш сярэдні футбаліст, які выконвае нашы патрабаванні еўрапейскага ўзроўню, чым таленавіты выканаўца, які не зможа з імі справіцца. Таму тыя, хто пачаў з камандай перадсезонную падрыхтоўку, і складуць касцяк на будучы сезон. Разам з тым колькасць званкоў у клуб павялічылася. Нават тыя людзі, якія прайшлі нашу перадсезонку і якія не вытрымалі яе некалі маральна, цяпер таксама спрабуюць вярнуцца ў калектыў» — сказаў Раднёнак.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com