Усе навіны

Да завяршэння сезона «Ювентус» будзе трэніраваць коуч каманды U-19 Мантэра

17 траўня, 20:05

Інсайдэр Фабрыцыа Рамана паведаміў, што пасля адстаўкі Масіміліяна Алегры часовым трэнерам «Ювентуса» да канца сезона будзе Паола Мантэра, які трэніраваў каманду U-19.

52-гадовы уругваец працуе ў італьянскім клубе з 2022 года.

Мантэра – былы абаронца «Юве», у 1996-2005 гадах правёў за каманду 278 матчаў.

Турынцы працягваюць працаваць над падпісаннем кантракта з коучем «Балоні» Ціага Мота, афіцыйная прапанова ўжо адпраўлена.

У сезоне 2023/24 турынскі клуб правядзе яшчэ два матчы – з «Балоняй» і «Монцай».