Усе навіны

Экс-нападаючы БАТЭ Міліч перайшоў у «Младасць» з горада Нові-Сад

15 снежня 2022, 18:11
2

Сербскі нападаючы Неманя Міліч падпісаў кантракт з ФК «Младасць» з горада Нові-Сад (Сербія, Д1).

Пра гэта паведамляе клубная прэс-служба.

У чэмпіянаце Сербіі новая каманда Міліча займае перадапошняе, 15-е месца.

У канцы сезона легіянер пакінуў барысаўскі БАТЭ.

У сезоне-2022 Міліч правёў 27 матчаў, у якіх забіў 6 мячоў і аддаў 4 галявыя перадачы. Усяго за БАТЭ серб згуляў у 126 афіцыйных паядынках, забіў 26 мячоў і аддаў 13 дзейсных перадач.