Усе навіны

У Францыі да фіналу ЧС-2022 будуць прыцягнуты 14 тысяч паліцыянтаў

16 снежня 2022, 15:48

Да фіналу ЧС-2022 паміж Францыяй і Аргенцінай будзе мабілізавана 14 тысяч паліцыянтаў і спецназаўцаў.

Улады Францыі спадзяваюцца зменшыць урон ад дзеянняў фанатаў пасля фіналу мундзіяля.

У суботу, калі адбудзецца матч за трэцяе месца з удзелам Марока, будзе мабілізавана 12,8 тысячы паліцыянтаў па ўсёй тэрыторыі Францыі.