Усе навіны

«Макслайн» пра апеляцыю на адмову АБФФ у ліцэнзаванні для Д1: «Нашы шанцы на поспех можна параўнаць з верагоднасцю выйгрышу зборнай Марока на ЧС. Прывідныя, але яны ёсць»

19 снежня 2022, 13:52
1

«Макслайн» падзяліўся чаканнямі ад разгляду апеляцыі на адмову АБФФ у ліцэнзаванні для вышэйшай лігі. Паседжанне пачнецца 19 снежня а 14:00.

Нагадаем, што «Макслайн» па выніках двух стыкавых матчаў з «Арсеналам» зарабіў права выхаду ў вышэйшую лігу, аднак АБФФ адмовілі клубу ў ліцэнзаванні на падставе таго, што каманда пад назвай "Макслайн" з'яўляецца членам федэрацыі менш за 2 гады.

«Будзем шчырыя: на нашай памяці за 30 гадоў існавання Беларускай федэрацыі футбола яшчэ нікому не ўдавалася выйсці пераможцам у спрэчках з АБФФ у Футбольным Арбітражы. Мы ўсе з вамі даказалі на футбольным полі, і кабінетная барацьба зусім не наш канёк. Нашы шанцы на поспех сёння можна параўнаць з верагоднасцю выйгрышу зборнай Марока чэмпіянату свету. Яны прывідныя, але яны ёсць», – гаворыцца ў паведамленні клуба.