Усе навіны

«Зрабіў гэта, таму што французы мяне асвіствалі»: Марцінес пракаментаваў свой жэст з «Залатой пальчаткай» ЧС-2022

19 снежня 2022, 15:52

Галкіпер зборнай Аргенціны Эміліяна Марцінес пракаментаваў свой жэст з узнагародай за званне лепшага брамніка ЧС-2022 на цырымоніі ўзнагароджання – ён прыклаў «Залатую пальчатку» да пахвіны і патрос ёю.

«Я зрабіў гэта, таму што французы мяне асвіствалі. Такая фанабэрыстасць са мной не пройдзе», – адзначыў Марцінес у эфіры La Red.

Пасля матча таксама з'явілася відэа, дзе Эміліяна падчас святкавання ў раздзявальні папрасіў момант цішыні для Кіліяна Мбапэ.