Усе навіны

Хаткевіч, Навумаў і Казлоў пакінулі мінскае «Дынама»

19 снежня 2022, 17:39
7

Мінскае «Дынама» пакінулі галкіпер Ягор Хаткевіч, абаронца Мікіта Навумаў, а таксама паўабаронца Міхаіл Казлоў. У іх скончыўся тэрмін дзеяння кантракту.

Казлоў выступаў у камандзе са снежня 2019 года, За гэты час ён згуляў у 76 сустрэчах, забіў 2 мячы і аддаў 5 дзейсных перадач.

Навумаў правёў 43 гульні, забіў 2 мячы і аддаў 3 галявыя перадачы.

Хаткевіч правёў 60 сустрэч, у 25 з іх пакінуў вароты ў недатыкальнасці. Раней паведамлялася, што ён працягне кар'еру ў «Атырау» Віталя Жукоўскага.