Усе навіны

Яромка пра «Мінск»: «Калі не ставіць планку, то будзеш проста прыходзіць на працу і чакаць, калі ў банкамаце чарга пройдзе, каб картку ўставіць»

21 снежня 2022, 09:43

Галоўны трэнер «Мінска» Сяргей Яромка расказаў пра тое, якія мэты ставіць клуб на новы сезон.

– Планку заўсёды трэба ставіць. Калі не будзеш ставіць планку, то гэта значыць будзе так: проста прыходзіць на працу і, як модна гаворыцца, чакаць, калі ў банкамаце чарга пройдзе, каб гэтую картку туды ўставіць. Таму ў мяне тэма гэтая зусім іншая для мяне. Планку нейкую я для сябе ўжо паставіў. Але мэты і задачы будуць вызначаны тады, калі я буду бачыць, што гэта тая каманда, якую можна пачынаць трэніраваць, – сказаў Яромка.

Раней паведамлялася, што каманду пакінулі 15 ігракоў асноўнага складу.