Усе навіны

Паўла Дзібала: «Эміліяна Марцінес параіў мне прабіць пенальці па цэнтры»

21 снежня 2022, 15:57

Нападаючы зборнай Аргенціны Паўла Дзібала расказаў, што галкіпер каманды Эміліяна Марцінес параіў яму прабіць пасляматчавы пенальці ў фінале ЧС-2022 супраць Аргенціны па цэнтры.

«Калі трэнер паклікаў мяне выйсці на замену, я ведаў, што гэта пад пенальці. І таму прыйшлося паспрабаваць быць максімальна стрыманым. Гэта няпроста, бо не кожны дзень гуляеш у фінале чэмпіянату свету. Мне спатрэбілася шмат часу, каб падысці да мяча.

Я размаўляў з «Дзібу» (так у камандзе называюць Эміліяна Марцінеса – заўв.), ён параіў ударыць пасярэдзіне пасля промаху французаў. Сам я планаваў біць у той кут, куды і скокнуў Льёрыс», – сказаў Дзібала.