Усе навіны

17-гадовая футбалістка ЦСКА памерла ад атручэння невядомым рэчывам («Мутко против»)

21 снежня 2022, 16:25

Варатар маладзёжнай каманды ЦСКА Вікторыя Вінаградава памерла ва ўзросце 17 гадоў з-за атручэння невядомым рэчывам. Побач з дзяўчынай знайшлі вадкасць для вэйпа і пакецік, як мяркуецца, з метадонам.

Паведамляецца, што водпуск дзяўчына правяла ў Валгаградзе са сваёй сяброўкай Марынай (футбалісткай мясцовай каманды). Пасля прагулкі 18 снежня дзяўчаты доўга не ўставалі, і іх вырашылі разбудзіць сваякі сяброўкі. Затым футбалістаў знайшлі ў нумары без прытомнасці.

Хуткая дапамога пацвердзіла смерць Вінаградавай. Урачам удалося выратаваць Марыну.

Дакладная прычына атручэння стане вядома пасля экспертыз.