Усе навіны

Раналду стане паслом заяўкі Саўдаўскай Аравіі, Егіпта і Грэцыі на ЧС-2030, калі пяройдзе ў «Аль-Наср»

22 снежня 2022, 17:55

«Аль-Наср» ужо сёння можа абвясціць аб падпісанні былога форварда «Манчэстэр Юнайтэд» Крышціяну Раналду, паведамляе Marca.

Кантракт 37-гадовага гульца будзе разлічаны на 2,5 сезона.

Бакі падпішуць два пагадненні. Другое будзе разлічана да 2030 года, па ім футбаліст стане паслом сумеснай заяўкі Саўдаўскай Аравіі, Егіпта і Грэцыі на правядзенне ЧС-2030.

Раналду запрацуе каля 200 мільёнаў еўра за 2,5 года ў «Аль-Наср». За ролю амбасадара прадугледжаны дадатковыя сродкі.

Саўдаўскі клуб будзе вымушаны развітацца з трыма футбалістамі, каб не парушаць фінансавы фэйр-плэй.

Нагадаем, на правядзенне ЧС-2030 сумесную таксама падалі заяўку Украіна, Партугалія і Іспанія.