Усе навіны

Дзі Марыя не плануе пакідаць «Ювентус» у студзені

24 снежня 2022, 22:15

Вінгер «Ювентуса» Анхель Дзі Марыя не хоча пакідаць клуб зімой, паведамляе журналіст Фабрыцыа Рамана.

Ён не разглядаў гэты варыянт і да ЧС-2022. Крыніца сцвярджае, што інфармацыя пра магчымы трансфер з'яўляецца фэйкавай. Дзі Марыя прыме рашэнне наконт будучыні ў найбліжэйшыя месяцы.

Паведамлялася, што ў Анхеля ёсць прапановы з Бразіліі, ААЭ і МЛС.

У гэтым сезоне аргенцінец забіў 1 мяч і зрабіў 4 асіста ў 10 матчах. Статыстыка 34-гадовага футбаліста тут.