Усе навіны

«Ньюкасл» не працуе над трансферам Дэпая

24 снежня 2022, 23:39

Інсайдэр Фабрыцыа Рамана паведаміў, што «Ньюкасл» не працуе над падпісаннем форварда «Барселоны» Мемфіса Дэпая.

Англійскі клуб не вядзе перамоў ні з прадстаўнікамі 28-гадовага нідэрландца, ні з іспанскім клубам.

Будучыня нападаючага вызначыцца ў зімовае трансфернае акно. Цяпер няма канкрэтыкі ці перамоў на прасунутай стадыі, футбаліст засяроджаны на выступах за «Барселону».

Раней паведамлялася, што Дэпай не хоча пераходзіць у «Ньюкасл» за 20 мільёнаў еўра, хоць «Барселона» гатова падзяліць з гульцом суму ў выпадку згоды.