Усе навіны

Роберт Левандоўскі: «У «Барселоны» ёсць шанцы выйграць Ла Лігу і Лігу Еўропы»

25 снежня 2022, 22:17

Форвард «Барселоны» Роберт Левандоўскі лічыць, што камандзе па сілах выйграць чэмпіянат Іспаніі і Лігу Еўропы ў сезоне 2022/23.

– Ці можна чакаць перамогі ў Ла Лізе і Лізе Еўропы ў гэтым сезоне?

– Мы, вядома, павінны думаць пра гэта. Гэта вялікі і складаны выклік, і мы павінны сустрэць яго, не кажучы, што ў нас няма шанцаў. Не, яны ў нас ёсць, таму што мы першыя ў Ла Лізе.

Аб перамозе ў Лізе Еўропы, магчыма, яшчэ рана казаць. Спачатку нам трэба думаць пра «Манчэстэр Юнайтэд», але ў Ла Лізе нам трэба засяродзіцца на кожнай гульні як на «Камп Ноў», так і па-за домам. Калі мы будзем ісці ад перамогі да перамогі, перамога ў Ла Лізе будзе ўсё бліжэй», – сказаў Левандоўскі.