Усе навіны

Абаронца БАТЭ Малькевіч пра пагаршэнне вынікаў каманды ў сярэдзіне сезону: «Сыход ключавых гульцоў. Плюс дзесьці не хапала шырыні лаўкі запасных»

27 снежня 2022, 21:24

Абаронца БАТЭ Уладзіслаў Малькевіч пракаментаваў пагаршэнне вынікаў каманды ў сярэдзіне сезону.

– Як ты думаеш, што адбылося ў сярэдзіне сезону, што вынік стаў пагаршацца?

– Я не магу назваць нейкі адзін канкрэтны фактар. Напэўна, тут шмат момантаў. Напрыклад, сыход адных з ключавых гульцоў – гэта Аляксандр Філіпавіч і Вілюм Вілюмсан. Плюс дзесьці, магчыма, не хапала шырыні лаўкі запасных. Ну і вось калі ўсе гэтыя фактары ўзяць разам то, магчыма, яны адыгралі такую ключавую ролю, – сказаў Малькевіч.