Усе навіны

Жыру дамовіўся аб новым кантракце з «Міланам»

29 снежня 2022, 12:59

Нападаючы «Мілана» Аліўе Жыру ўзгадніў новы кантракт з клубам.

Бакі ўжо дасягнулі вуснай згоды на гэты конт. Афіцыйна кантракт аформяць у найбліжэйшыя тыдні. Таксама «Мілан» плануе перамовы па працягу кантракту з Ісмаэлем Беннасерам.

36-гадовы француз у бягучым сезоне правёў 19 матчаў за «Мілан» і забіў 9 галоў пры 5 дзейсных перадачах. Цяперашняя дамова дзейнічае да 30 чэрвеня 2023 года.