Усе навіны

Расійскі агент Сялюк: «Беларускі футбол – абслуговы персанал для іншых краін, у першую чаргу Расiі і Казахстана»

29 снежня 2022, 14:25

Расійскі футбольны агент Дзмітры Сялюк раскрытыкаваў ліміт на заробкі ў беларускім футболе.

«Уявім, у Гомелі нарадзіўся «беларускі Месі», паказаў сябе. Прыходзіць клуб, не бяром зараз нават РПЛ, каманда з ФНЛ, прапануе яму на тры капейкі больш і ён сыходзіць. Чаму так адбываецца? Таму што ў Беларусі ліміт на заробкі. Складаюцца аднагадовыя кантракты, няма магчымасці ў клубаў утрымаць і зарабіць на таленавітым гульцу.

У сувязі з гэтым у мяне пытанне, дзе ўзяць на ўсе шаснаццаць камандаў вышэйшай лігі якасных беларускіх гульцоў, якія будуць гуляць за гэтыя нікчэмныя заробкі?

Цяпер увесь беларускі футбол – гэта абслуговы персанал для іншых краін, у першую чаргу Расіі і Казахстана. Аб якім развіцці футбола ў краіне наогул можа ісці гаворка?», – заявіў Сялюк.