Усе навіны

Ігар Іванавіч пакідае «Шахцёр»

30 снежня 2022, 18:03

Сербскі паўабаронца Ігар Іванавіч пакідае салігорскі «Шахцёр» па заканчэнні тэрміну дзеяння кантракта.

Хаўбек выступаў за салігорскі клуб з сезона-2020. За гэты час Іванавіч прыняў удзел у 88 матчах, у якіх забіў 17 мячоў і зрабіў 14 выніковых перадач.

Разам з «Шахцёрам» паўабаронца стаў трохразовым чэмпіёнам Беларусі і ўладальнікам Суперкубка Беларусі-2021.