Усе навіны

Карла Анчалоці: «Кубак Іспаніі – адзін з турніраў, якія мы хочам выйграць сёлета»

2 студзеня 2023, 21:05

Галоўны трэнер «Рэала» Карла Анчалоці напярэдадні матчу з «Касярэньё» ў рамках 1/16 фіналу Кубка Іспаніі расказаў пра важнасць турніру для «сметанковых».

«Гэта важны турнір для нас, але не найважнейшы. Галоўны турнір для нас – Ліга чэмпіёнаў. Але, апрануўшы футболку гэтага клуба, трэба паважаць усе спаборніцтвы і спрабаваць выйграць іх. Кубак Іспаніі – адзін з турніраў, якія мы хочам выйграць у гэтым годзе.

Трэба рабіць разумна. Нельга перамагчы на адным майстэрстве. Трэба гуляць інтэнсіўна і змагацца. Для нас важны Кубак Іспаніі. Мы павінны ўкласці ў гэты матч усё, што маем – майстэрства, інтэнсіўнасць і характар», – заявіў Анчалоці.