Усе навіны

«Ювентус» цікавіцца абаронцам «Спецыі» Ківерам

4 студзеня 2023, 20:28

Абаронцам «Спецыі» Якубам Ківёрам цікавіцца «Ювентус», паведамляе журналіст Рамэа Агрэсці.

Скаўт турынскага клуба спецыяльна наведаў сённяшні матч чэмпіянату Італіі «Спецыя» – «Аталанта» (2:2), каб паглядзець на 22-гадовага паляка.

У верасні гулец мог перайсці ў «Мілан» за 18 млн еўра, у тым ліку бонусы.

На чэмпіянаце свету-2022 быў асноўным абаронцам зборнай Польшчы, сумарна адыграўшы 356 хвілін у 4 матчах.