Усе навіны

У тэн Хага 18 перамог у першых 25 матчах на чале «Юнайтэд»

5 студзеня 2023, 15:33

Галоўны трэнер «Манчэстэр Юнайтэд» Эрык тэн Хаг перамог у 18 з 25 першых матчаў на пасадзе трэнера манкуніянцаў.

Агульны працэнт пераможных матчаў нідэрландца ў 25 гульнях складае 72%.

Да прыкладу, у Пепа Гвардыёлы ў якасці трэнера «Манчэстэр Сіці» 14 перамог у першых 25 матчах, што складае 56%. У Юргена Клопа ў «Ліверпулі» гэты паказчык складае 48%.