Усе навіны

Музычэнка і Чудук падоўжылі кантракт з гомельскім «Лакаматывам» («Беларусский Минор»)

5 студзеня 2023, 18:30

22-гадовы нападаючы Юрый Музычэнка і 26-гадовы абаронца гомельскага «Лакаматыва» Артур Чудук падоўжылі кантракт з клубам. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Беларусский Минор».

У мінулым сезоне ў складзе «Лакаматыва» Музычэнка прыняў удзел у 23 матчах і забіў 2 мячы, Чудук згуляў у 21 матчы і набраў 1+1 ачка па сістэме гол+пас.

Па стане на лістапад 2022 года партал Transfermarkt ацэньвае Музычэнку ў 50 тысяч еўра, Чудука – у 100.