Усе навіны

Шасцюк падпісаў кантракт з БАТЭ

6 студзеня 2023, 16:34
3

Нападаючы Аляксандр Шасцюк падпісаў кантракт з БАТЭ.

У мінулым сезоне ў складзе брэсцкага «Дынама» Шасцюк згуляў у 14 матчах, забіў 5 мячоў і аддаў 1 галявую перадачу.

У пачатку 2022 года заключыў кантракт з расійскім «Ніжнім Ноўгарадам», а неўзабаве быў адпраўлены ў арэнду ў рыжскі РФШ (Латвія, Д1). Праўда, згуляць у аснове гэтага клуба не здолеў. Да лета падтрымліваў форму ў РФШ-2 у другім латвійскім дывізіёне (8 матчаў, 8 галоў).