Усе навіны

Экс-калега палітвязня трэнера Швайко: «Ён вялікі дзіця, вельмі лагодны і просты. Не ўяўляю, як ён адаптуецца ў турме»

8 студзеня 2023, 09:35

«Трыбуна» пагутарыла з экс-калегамі дзіцячага футбольнага трэнера Алега Швайко, якога 27 снежня прызналі палітвязням.

Нагадаем трэнера арыштавалі 4 лістапада ў Мінску. З таго часу ён адсядзеў 10 сутак адміністрацыйнага арышту. Пазней Швайко перавялі ў СІЗА ў рамках крымінальнай справы па арт. 342 Крымінальнага кодэкса: арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх.

«Алег – сапраўдны чалавек, на якога заўсёды можна спадзявацца. І пры гэтым ён сапраўды прафесіянал, які да справы падыходзіў максімальна адказна. Відаць было, як яму падабаецца працаваць з дзецьмі. Я б сказаў, ён сам – вялікае дзіця, якое ў першую чаргу хоча бачыць у свеце прыгажосць, дабро. Ён сам па сабе вельмі лагодны і просты. Як па мне, Швайко і турма – гэта рэчы проста несумяшчальныя. Не ўяўляю, як ён там адаптуецца, як усё вытрымае», – сказаў адзін з былых калегаў Швайко.

Tribuna.com публікуе каментары спікераў, якія знаходзяцца ў Беларусі, ананімна для іх бяспекі.