Усе навіны

Экс-гулец «Барселоны» Фернандэс адсудзіў у клуба 8.5 млн еўра за неправамернае звальненне. Яго адзіны матч - супраць кіеўскага «Дынама» ў ЛЧ

10 студзеня 2023, 19:06

 «Барселона» прайграла суд свайму былому паўабаронцу Матэусу Фернандэсу, паведамляе Mundo Deportivo са спасылкай на ser Catalunya.

Па выніках справы, «Барселона» павінна выплаціць футбалісту 8.5 млн еўра за незаконнае скасаванне кантракту, які быў разлічаны да 30 чэрвеня 2025 года, аднак летам 2021-га клуб у аднабаковым парадку прыняў рашэнне аб спыненні пагаднення.

Фернандэс толькі аднойчы згуляў за  «Барселону ў афіцыйным матчы - у рамках 4-га тура Лігі чэмпіёнаў 2020/21 ён правёў 17 хвілін у выязным матчы супраць кіеўскага «Дынама» (4:0).

Нядаўна Матеус перайшоў у арэнду ў «Рэд Бул Браганціну». Правы на гульца належаць «Палмейрасу».