Усе навіны

Трэнер зборнай Саудаўскай Аравіі Эрвэ Рэнар можа ўзначаліць зборную Бельгіі

10 студзеня 2023, 23:23

Галоўны трэнер зборнай Саудаўскай Аравіі Эрвэ Рэнар стаў адным з верагодных кандыдатаў на пасаду трэнера зборнай Бельгіі.

Рэнар усё яшчэ мае дзеючы кантракт, але кажа, што яго можа скасаваць. Пасля трох гадоў працы з Саудаўскай Аравіяй праект для яго важней грошай.

Пад кіраўніцтвам Рэнара Зборная Саудаўскай Аравіі абыграла Аргенціну на чэмпіянаце свету-2022, але не змагла выйсці з групы.

Іншымі кандыдатамі на пасаду галоўнага трэнера зборнай Бельгіі называюць Мішэля Прудомма і Цьеры Анры, які быў асістэнтам Раберта Марцінеса.